logo

Хотимский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213660, г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 2

Телефон приемной: 8 (02247) 79-281

E-mail: xotrik@mogilev.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Освобождение Хотимска

20 верасня 1943 г. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання паставіла задачу перад Бранскім фронтам — выйсці на Сож 2 — 3 кастрычніка i затым разгарнуць наступленне на паўночны захад, у фланг групы арміі «Цэнтр». Выконваючы гэту задачу, войскі Бранскага фронту працягвалі развіваць пас-пяховае наступленне, уступілі у межы Беларускай ССР i «прасунуліся ўперад ад 15 да 25 км, авалодалі раённым цэнтрам Магілёўскай вобласці Xoцімск 26 верасня 1943 года» (аператыўная зводка Савецкага інфармбюро за 26 верасня 1943 г.; «Правда», 1943 г., 27 верасня).

У вызваленні Хоцімска непасрэдны удзел прымалі 110-я стралковая дывізія у складзе 1287-га, 1289-га i 1291-га стралковых палкоў, 971-га   артылерыйскага   палка  200-га знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна, 108-я стралковая дывізія у складзе 407-га, 444-гa і 539-га стралковых палкоў, 576-га артылерыйскага палка i 152-га асобнага знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна.   108-я i 110-я стралковыя дывізіі ўваходзілі ў састаў 50-apмii Бранскага фронту. Аператыўнае кipaўніцтва ў вызваленні Хоцімска i раёна здзяйсняў камандуючы 50-й арміі Бранскага фронту генерал-палкоўнік Г.В.Болдзін, начальнік штаба генерал М.Р.Брылёў і член Ваеннага Савета А.М.Карамышаў.

Фашысты любой цаной імкнуліся не дапусціць часці Чырвонай Apмii да граніц  Беларусі.  Выхад на рубяжы Беларусі i падрыхтоўка наступлення па яе вызвалені мелі вялікае  маральнае значэнне для воінаў  Чырвонай Apмii, у складзе якой знаходзіся тысячы воінаў-беларусаў, якія з асаблівым нецярпеннем чакалі часу, калі пачнецца вызваленне ix роднай, шматпакутнай Беларусі. Гэта добра разумела i камандаванне нямецкіх войск. На рубяжах Беларусі былі сканцэнтраваны вялікія сілы фашыстаў. Таму дывізіі  Чырвонай Apмii сустрэлі тут шалёнае супраціўленне нямецкіх дывізій. Асабліва ўпартае супраціўленне немцы аказалі ў паласе наступлення 108-й i 110-й стралковых дывізій 50-й apмii, якімі камандавалі гвардьі палкоўнік П.А.Церамаў i палкоўнік С.М.Тарасаў. Аператыўная зводка 108-й стралковай дывізіі  за 24 верасня 1943 г. паведамляла, што дывізія  к 12 гадзінам 23 верасня з баямі выйшла на рубяжы Малой i Вялікай Ліпаўкі, Узлог, Чарняўкі. 407-ы, 444-ы (камандзір маёр Ягор Давыдавіч Гасан) i 539-ы стралковыя палкі сустрэлі на гэтым рубяжы агнявое i танкавае супраціўленне праціўніка i вымушаны былі  спыніць наступленне. Дывізія страціла ў гэты дзень 24 чалавекі  забітымі i 113 параненымі. Немцы страцілі больш як 150 салдат i афіцэраў. 24 верасня 108 дывізія працягвала бai за Вялікую i Малую Ліпаўку, Узлогі, 539-ы стралковы полк раніцай 24 верасня атакаваў праціўніка ў Малой Ліпаўцы, аднак, сустрэўшы супраціўленне да дзвюх рот пяхоты i моц-ны артылерыйска-мінамётны агонь фашыстаў, замацаваўся паўночна-усходней i усходней Малой Ліпаўкі, 444-ы стралковы полк к 7 гадзінам раніцы з боем авалодаў вёскай Узлогі. Аднак фашысты кінулі ў контратаку да 200 салдат i чатыры танкі i зноў адбілі  Узлогi. Полк вымушаны быў замацавацца паўднёва-ўсходней в. Вялікая Ліпаўка i усходней Узлог. Дывізія  страціла за гэты дзень 10 чалавек забітымі i 24 — параненымі.

Адначасова 25 верасня да вёскі  Гаўрылоўка, фарсіраваўшы р. Іпуць, падышлі часці  324-й стралковай дывізіі  пад камандаваннем палкоўніка Эрнеста Жанавіча Сядуліна. Раніцай 25 верасня часці дывізіі  пасля жорстка-га бою збілі праціўніка на падыходах да Гаўрылоўкі, які  абараняўся сілаю да двух батальёнаў пяхоты, умацаванай шасцю артылерыйскімі  батарэямі i rpyппaмi самаходных гармат. Фашысты тройчы спрабавалі выбіць нашых байцоў контратакамі, аднак 1093-i стралковы полк рашуча адбіваў гэтыя атакі, наносячы ворагу адчувальныя страты.  Страціўшы каля 200 салдат i афіцэраў, немцы пачалі адступленне, пакінуўшы вёску Гаўрылоўку. 26 верасня 1943 г. 108-я, 110-я i 380-я стралковыя дывізіі, якія атрымалі задачу наступаць на Хоцімск, у выніку сумесных дзеянняў, пераадольваючы супраціўленне ворага, разгарнулі наступленне на Малую i Вялікую Ліпаўку, Узлогі. К 4 гадзінам 40 хвілінам 1289-ы стралковы полк 110-й дьвізіі марской пяхоты авалодаў Вялікай Ліпаўкай, а к 5 гадзінам 1287-ы полк гэтай жа дывізіі выбіў ворага з Узлог. К 7 раніцы часці 110-й дывізіі падышл1 да Хоцімска. Наступленне на Хоцімск з усходняга боку прывяло да вялікіх страт асабовага складу дывізіі. Таму ад 1287-га i 1289-га палкоў былі выдзелены групы аўтаматчыкаў з задачай прабрацца па рэчках Жадунь i Альшоўка i выйсці на заходнюю i усходнюю ускраіны Хоцімска.

К 8 раніцы ўзвод аўтаматчыкаў 1287-га палка выйшаў на ўскраіну Хоцімска. У гэты ж час усе  стралковыя падраздзяленні пачалі наступленне на ўсходнюю ускраіну Хоцімска.

У гэты час перадавыя атрады i кавалерыйскi эскадрон 108-й дывізіі ўжо уварваліся у гарадскі пасёлак i вялі бai за кожны дом i вуліцу разбуранага i спаленага фашыстамі пасёлка. У хуткім часе падышлі i асноўныя ciлы 108-й дывізіі. Бai на подступах да Хоцімска каштавалі 108-й дывізіі немалых страт. За два дні (25 i 26 верасня) паводле аператыўных данных штаба дывізіі загінула 85 i было паранена 160 нашых салдат i афіцэраў. Часці 324-й стралковай дывізіі к 14 гадзінам 26 верасня выйшлі на рубяжы вёсак Васілеў-ка, Малуноўка i Абшчына, а да канца дня -да в. Забялышына. Дывізія за час баёў 25 i 26 верасня страціла 24 чалавекі зaбiтымi i 49 параненымі.

На долю 380-й Арлоўскай стралковай дывiзii пад камандаваннем палкоўніка А.Ф.Кустава выпала вызваленне вёсак Варвараўка, Чарняўка, Бяседавічы, Прудок, Баханы, Уладзіміраўка, Юзяфоўка, Благоўка, Клін, Янава. Найбольш упартае супраціўленне на гэтым участку вораг аказаў пры вызваленні вёсак Варвараўка i Чарняўка. Яшчэ 24 верасня 1264-ы стралковы полк падышоў да в. Варвараўка i паспрабаваў абысці яе злева у раёне пасёлка Міхайлаўскі, аднак, сустрэўшы моцны ружэйна-кулямётны i артылерыйска-мінамётны агонь npaціўнікa, наступленне спынілася. Пасля neparpyпoўкi другі стралковы батальён з правага боку павёў наступленне праз лес у напрамку Варвараўкі. Трэці стралковы батальён наступаў з паўднёвага ўсходу. Праціўнік адкрыў моцны агонь, i нашы байцы вымушаны былі залегчы i акапацца. Толькі к 21 гадзіне вечара было зламана ўпартае супраціўленне ворага i вызвалена Варвараўка. У гэтым бai асабліва вызначыліся камандзіры гармат Фаменка i Садыкаў. У выніку бою за Варвараўку было знішчана да двух узводаў пяхоты праціўніка, тры куля-мётныя кpoпкi, 37-міліметровая гармата. 1264-ы полк страціў у гэтым бai 9 чалавск забітымi i 58 параненымі.

Працягваючы наступленне пры ўзаемадзеянні з 186-й дывізіяй 380-я дывізія ачысціла ад ворага вёскі Благаўка, Юзяфоўка, Дубраўка, Гутары, пасёлкі Чырвоная Зара, Казарына, Зара Свабоды, Марозаўшчына. 27 верасня дывізія праследавала npaціўніка i к 23 гадзінам выйшла на рубеж Муравілле, Карбанава Касцюковіцкага раёна. Баявыя падраздзяленні 186-й стралковай дывізіі пад камандаваннем   генерал-маёра   Равуненкава

26 верасня 1943 г., зламаўшы ўпартае супраціўленне ворага каля вёcкi Горня, атрымалі задачу весці  наступленне па маршруту Баханы, Яленаўка, Бярозкі, Ігнатаўка, Ганнаўка, Арцюхоўка, Загор'е, Карбанава, Муравілле.

У гэтай жа паласе наступалі часці  283-й стралковай дывізіі,   але   найбольш  левым флангам. 26 верасня 1943 г. к 16 гадзінам часці 86-й дывізіі авалодалі вёскамі Баханы, Благоўка, Бярозкі, Роскаш, Уладзіміраўка, страціўшы за дзень 6 чалавек забітымі i 29 параненымі. 27 верасня дывізія працягвала праследаваць нямецка-фашысцкія часці, пачаўшы наступленне ў 2 гадзіны ночы. Да 12 гадзін часці 186-й дывізіі выйшлі на межы Касцюковіцкага   раёна,   вызваліўшы   вёскі Чарняўка, Максімаўка, Арцюхоўка, Загор'е, Сакалоўка. Часці 324-й стралковай дывізіі пасля вызвалення Гаўрылоўкі, Елаўца, Багданаўкі,  Васілеўкі,   Малуноўкі,   Абшчыны працягвалі наступленне i занялі вёску Бруёўка. Тут ix з Чырвоным сцягам сустрэў жыхар вёcкi Бруёўка Агей Ягоравіч Васільчанка. Гэты калгасны сцяг ён збярог у гады нямецкай акупацыі. У вёсцы адбыўся мітынг, дзе жыхары шчыра віталі свaix родных вызваліцеляў.

27 верасня часці дывізіі прайшлі Маркаўку, Трасціно, Забялышына i выйшлі да 16 гадзін на рубеж в. Леанаполле. У гэтым жа напрамку па маршруту Хоцімск —Галееўка,  Tpacціно — Хацімча 27 верасня рабіла марш 108-я стралковая дывізія, якая к 17 гадзінам размясцілася у раёне в. Забялышына.

110-я стралковая дывізія пасля баёў за Хоцімск вяла наступленне па маршруце Канава- Марцінаўка i да 22 гадзін 30 хвілін выйшла на рубеж Запруддзе —Селішча — Чарняўка, сустрэўшы агнявое супраціўленне фашыстаў на падыходах да вёсак Ельня i Андронаўка. Тут часці дывізіі былі абстраляны прамою наводкаю з «фердынандаў». На долю воінаў 413-й стралковай дывізіі выпала задача вызваляць вёcкi Ціхань, Арлоўка, Падлес-ная, Буда, Гарадок, Таклеўка. Дывізія 27 верасня 1943 г. к 6 гадзінам раніцы выйшла да в. Сакалоўка Клімавіцкага раёна. Becкi Ветка, Батаева, Князёўка, Ліпакі, Арол, Яленаўка, Іўкіна i прылеглыя да ix былі вызвалены часцямі 283-й i 269-i стралковых дывізій. Так завяршылася вызваленне ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў першага на Беларусі раёна, цэнтр якога Хоцімск быў ператвораны ў  моцны апорны пункт. Перамога савецкім вoiнам далася нялёгка. Пры вызваленні Хоцімска у баях загінулі больш як 190 воінаў, якія мужна змагаліся за кожны метр беларускай зямлі. Сярод вызваленцаў былі нашы землякі: Настасся Усцінаўна Сёмачкіна, Фёдар Максімавіч Каржукоў, Я.К.Захарэнка, Масяйкоў.

Палонныя мінамётчыкі паказалі, што гадзіну  назад з Хоцімска выведзена калона грамадзянскага насельніцтва, больш за трыста чалавек, у асноўным жанчыны, моладзь. Паставілі задачу: дагнаць i вызваліць палонных!

Хто ж быў героем наступальных баёў за Хоцімск?

Камандзір 108-й стралковай дывізіі А.П.Церамаў у ваенных мемуарах «Палаючыя берагі» адзначае: «У баях за Хоцімск вызначыліся Краўчанка, Цхакадзе, Пляшкоў». Што рабілі у бai гэтыя людзі?

Лейтэнант Краўчанка камандаваў штурмавой групай. Нямецкі кулямётчык перакрыў вуліцу агнём. Лейтэнант смелым кідком наблізіўся да дома, ручнымі гранатамі знішчыў агнявую кропку. Яго група рухалася далей i далей. Потым камандзір упаў паранены. Парторг роты Цхакадзе i кулямётчык Пляшкоў адцягнулі яго ва ўкрыцце. Парторг узначаліў групу. Вярнуўся Пляшкоў, пакінуўшы лейтэнанта у падвале пад наглядам мясцовых жыхароў, cвaiм агнём стаў падтрымліваць аўтаматчыкаў. 3 паддашка ўдарыў кулямёт. Парторг даў сігнал танку i ўказаў цэль. Наводчык першым стрэлам разнёс увесь дах дома разам з кулямётам.

Хоцімск быу вызвалены 26 верасня да 18.00. Тут было знішчана каля двух батальёнаў пяхоты, каля ста гітлераўцаў здаліся у палон.

Сорак аўтаматчыкаў былі пасаджаны на тры танкі дагнаць угнаных з Хоцімска савецкix людзей. За пяць кіламетраў ад Хоцімска камандзір стралковай роты старшы лейтэнант Mixaіл Парфір’евіч  Яворскі дагнаў калону. Танк даў два стрэлы ўздоўж дарогі — справа i злева. Ахова кінулася урассыпную. Два танкi падыйшлі да калоны. Сустрэча была кранальнай. Жанчыны са слязамі радасці абдымалі савецкіх салдат. Хто не мог праціснуцца, той цягнуўся i ласкаў рукою замаслены, дараri i мілы pycкi шынель.

Кранальнай была карціна i у цэнтры горада. Некалькі соцень жыхароў i байцоў змяшаліся, плошча гудзела, як магутны вулей. Вакол усё яшчэ напамінала пра бой: раскрытыя вокны, пабітыя асколкамі i кулямі сцены, зброя гітлераўцаў i ix трупы пад нагамі. Але ўсе гэтыя цяжкія падрабязнасці вайны адступілі, людзі ix зараз не заўважалі,  яны бачылі iншы твар вайны — вызваленне. Яно было прыгожым. Абдымкі, радасць, слёзы. I ў давяршэнне павольна падышлі тры Т-34 з групы Яворскага. На ix не было аўтаматчыкаў. На ix брані былі дзеці, якіх нядаўна гналі ў маці на руках фашысцкія вылюдкі. Дзеці былі худыя i абарваныя. Але колькі шчасця у ix ззяючых вачах!

У Хоцімск прыехалі прадстаўнікі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі i ўрада рэспублікі. Адбыўся мiтынг. Калі аркестр грымнуў «Інтэрнацыянал», слёзы пацяклі па змардаваных тварах хацімчан. 770 дзён яны не чулі пралетарскага гiмнa. Сакратар Кампартыі Беларусі П.К.Панамарэнка ўзняў руку i загаварыў: «Учора сталіца нашай Радзімы салютавала войскам Савецкай Apмii, якія вызвалілі ад нямецкіх акупантаў Смаленск i Рослаўль. А сёння, 26 верасня, увесь наш народ даведаўся аб вызваленні першага раённага цэнтра на беларускай зямлі — Хоцімска. Выгнанне гітлераўцаў з Беларусі пачалося!»

У гады Вялікай Айчыннай вайны працоўныя Хоцімшчыны прынялі актыўны ўдзел у барацьбе з фашыстамі.  На франтах i ў партызанскай барацьбе загінулі звыш чатырох тысяч жыхароў Хоцімшчыны, 800 мipныx жыхароў сталі ахвярай фашысцкай агрэсіі. Гітлераўцы вывезлі з Хоцімска i вёсак на катаргу у Германію савецкіх грамадзян, разлучаючы ceм'i, дзяцей, братоў i старых.

Многія хацімчане вызначыліся у баях i былі ўзнагароджаны высокімі ўзнагародамі, а двое землякоў, паказаўшы бязмежную адданасць Радзіме i праявіўшы мужнасць i гераiзм у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі ўдастоены вышэйшай узнагароды — звання Героя Савецкага Саюза: гэта генерал-лейтэнант М.К.Піліпенка i Я.Я.Сусько — лётчык, потым Паўнамоцны пасланнік СССР, поўныя кавалеры ордэна Славы І.Т.Ляскоўскі, С.А.Лупікаў; К.С.Яфрэменка паўтарыў подзвіг Мікалая Гастэлы,  накіраваўшы палаючы самалёт на нямецкія  ваенныя караблі ля Севастопаля. Зараз адна з вуліц Севастопаля носіць імя нашага земляка Карнея Сямёнавіча Яфрэменкі, які загінуў  13 кpacaвiкa 1944 г.

На 23-м годзе жыцця загінуў верны сын Савецкай Радзімы гвардыі капітан Пётр Апанасавіч Чапёлкін. Пад Ленінградам ён зрабіў 215 баявых вылетаў i знішчыў трынаццаць варожых самалётаў. Загінула Марыя Маскалева, разведчыца, снайпер-радыстка. Ворагі здзекаваліся з яе, жадаючы атрымаць ваенную тайну, але Марыя засталася вернай прысязе, паўтарыўшы подзвіг 3oi Касмадзям’янскай.

Барацьба супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў мела інтэрнацыянальны характар. У французскім руху Супраціўлення ўдзельнічаў Васіль Мяшкоў, ураджэнец вёскі Дружба Хоцімскага раёна. 28 мая 1944 г. з канцлагега «Муана дэ Мерар», размешчанага непадалёку ад горада Myi, дэпартамент Уаза, уцяклі чацвёра ваеннапалонных: Васіль Мяшкоў, двое pycкiх i эстонец. За дзесяць дзён яны змаглі з  дапамогай французскіх сяброў сфарміраваць  партызанскі атрад з савецкіх людзей - «Ягуар». Спачатку ў атрадзе было 62 чалавекі, затым ён павялічыўся. Камандзірам выбралі; В.Мяшкова. Адной з найбольш вядомых  аперацый атрада з'явіўся разгром фашысцкай радыёлакацыйнай станцыі пад Клермонам,  якая  карэкціравала запуск i палёт paкет «Фау-1» i «Фау-2» на Лондан.

Калі парыжане ўзнялі паўстанне, партызанскі атрад «Ягуар» правёў шэраг аперацый  на камунікацыях ворага, а затым з французскімі  партызанамі 30 жніўня вызваляў  горад  Myi.

Coтні  жыхароў раёна ўзнагароджаны  ордэнамі i медалямі СССР. Навечна захаваюць нашчадкі памяць гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.  Аб гэтым сведчаць 42 помнікі  i абеліскі, устаноўленыя на Хоцімшчыне загінуушым за  Радзіму.

Фотогалерея

Разработка и сопровождение
МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
© 2007-2017
Хотимский районный исполнительный комитет
Официальный сайт